Беражы мяне, беражы!
Берагі мае на мяжы.
Толькі ў думках скажы: "Ляжы!"
Я кладуся ўжо на нажы.
Маё цела ў зямлю ўкапай
і жывою ў ёй пахавай,
сьвістам пугі мне казкі бай!
Беражы мяне, сагравай…
Чысьціню сваю збыла так,
гвалтавала як голы страх,
як бярог ты (не па гадках!)
маю кроў на сваіх руках.
Жырабе немя, жырабе!
Гірабе ема на жымя.
Цьжука ешаін цьёсь цьцёжы…
Беражы мяне, беражы!
This poem has not been translated into any other language yet.
I would like to translate this poem