На ўсім чым магла я вузлы завязала] Poem by Valzhyna Mort

На ўсім чым магла я вузлы завязала]

На ўсім чым магла я вузлы завязала
Без вузла толькі шыя мая і самота
Птушкі зглазілі неба і неба лізала
Пер'е аблокаў да белай ікоты.

Зноў папруся з табой не любіць свае словы
Свае думкі працягваць у іголчына вушка
З пунтку А у пункт Б не ідзе а ні сукі
Усьміхайся аднак - раптам выляціць птушка.

Быццам бы караблі з цёмнай гавані
Рукі выходзяць з кішэняў
І праводзяць працэс пагашэньня сустрэч
Канвэртацыю думак
Я шукаю галіну
мне вузел вязаць ёсьць патрэба

Мабыць
Я скіну цябе зь дзевятага неба
А я скіну цябе з восьмага неба
А я скіну цябе зь сёмага неба

Скідай…

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Valzhyna Mort

Valzhyna Mort

Minsk, Belarus
Close
Error Success