БАБУЛЯ Poem by Valzhyna Mort

БАБУЛЯ

мая бабуля
ня ведае болю
яна думае што
голад - гэта ежа
галота - гэта багацьце
смага - гэта вада
яе цела як вінаград абвілася вакол палкі
яе валасы як пчаліныя крылцы
яна глытае сонечныя зайчыкі таблетак
называе інтэрнэт тэлефонам ў амерыку
яе сэрца стала ружаю - яго толькі і можна
што нюхаць
прыціскаючыся да яе грудзей
больш ад яго ніякага толку
толькі кветка
яе рукі як ногі бусла
чырвоныя палачкі
і я сяджу на кукішках
і выю ваўком
на белаю поўню тваёй галавы
бабуля
я кажу табе: гэта не боль
гэта так моцна цябе абдымае бог
цалуе і коле сваёй няголенай шчакою

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Valzhyna Mort

Valzhyna Mort

Minsk, Belarus
Close
Error Success