ФАБРЫКА СЛЁЗ Poem by Valzhyna Mort

ФАБРЫКА СЛЁЗ

і зноў па выніках году
самых высокіх паказальнікаў
дасягнула фабрыка сьлёз.

пакуль міністэрства транспарту таптала абцасы,
пакуль міністэрства сардэчных справаў
білася ў гістэрыцы,
фабрыка сьлёз працавала па начах,
нават па сьвятах ставіла рэкорды вытворчасьці.

у час калі станцыя па апрацоўцы ежы
перажоўвала чарговую катастрофу,
фабрыка сьлёз перайшла на эканамічна рэнтабэльную
пераапрацоўку адыходаў мінулага -
галоўным чынам, асабістых успамінаў.

фотаздымкі работнікаў году
ўрачыста разьмясьцілі на сьцяне плачу.

я - інвалід працы фабрыкі-героя слёз,
у мяне на вачах мазалі,
у мяне пералом шчок.
мне плацяць заробак прадукцыяй, якую я вырабляю.
і я шчасьлівая тым, што маю.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Valzhyna Mort

Valzhyna Mort

Minsk, Belarus
Close
Error Success