ВЕРШ ПРА БЕЛЫ НАЛІЎ Poem by Valzhyna Mort

ВЕРШ ПРА БЕЛЫ НАЛІЎ

белыя яблыкі, першыя яблыкі лета,
са скурай пяшчотнаю бы ў немаўляці,
хрусткія як белы зімовы сьнег.
ваш водар мне не дае спакою,
так па начах мерцьвякі
мучаць сваіх забойцаў.
белыя яблыкі,
так кожны ліпень зямля
цяжэе пад вашай вагай.

а тут толькі сьмецьце пахне як сьмецьце . . .
а тут толькі сьлёзы смакуюць як соль . . .

як мы зьбіралі вас,
нібы ракушкі зялёных садоў-акіянаў,
адарваўшыся ад матчыных грудзей,
вучыліся
ва ўсім шукаць сарцавіньне зубамі.

што ж нашыя зубы тут сталі як вата...

белыя яблыкі,
у чорнай вадзе рыбакі,
выкармленыя вамі, тонуць.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Valzhyna Mort

Valzhyna Mort

Minsk, Belarus
Close
Error Success