Крыўда Poem by Valzhyna Mort

Крыўда

Мара - ня быць
абароненым ад сьмерці.
Ціха вуснамі вусны згрэбсьці.
Сьпі, дзіцятка, сьпі

Мовіць словы,
на якія можна адказаць
толькі маўчаньнем,
і кідаць іх
па начах мне.
Сьпі, дзіцятка, сьпі

Мы надта маладыя,
каб жыць,
і старыя, каб
ісьці на вайну.
Наш занятак -
хутчэй астыць
Наша справа -
пайсьці ка дну
Нашая ганьба -
нашая слава
нашая страва -
нашая мара -
ня быць абароненым
ад сьмерці
ціха вуснамі вусны
згрэбсьці
Ну, і добра
Ну, і ладна
Сьпі, дзіцятка, сьпі…

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Valzhyna Mort

Valzhyna Mort

Minsk, Belarus
Close
Error Success