Вогнішча з вачэй конскіх Poem by Valzhyna Mort

Вогнішча з вачэй конскіх

Конскія вочы ляжалі на скрыжаваньні.
Конскія вочы ляжалі на скрыжаваньні
поту са сьнегам.
Мне ня вусьцішна,
мне проста сьпякотна
да вачэй ісьці па сьнезе бяз скуры.
Мне балюча і зусім не турботна
разводзіць вогнішча з вачэй конскіх.
Колер гэтага вогнішча -
белы,
як і ўсёй крыві на скрыжаваньні.
Водар гэтага вогнішча -
перасьпелы,
перасьпелы марамі дзіцячымі.
І калі ты ўвойдзеш у гэтае
вогнішча,
то спачатку
будзеш глытаць яго сьліну чырвоную,
калі ж азірнесься ўгару,
то заўважыш,
што ад цябе засталіся толькі
Вочы конскія.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Valzhyna Mort

Valzhyna Mort

Minsk, Belarus
Close
Error Success