Monday, May 13, 2019

Памежная зона Comments

Rating: 0.0

Ці слухае нас разабраны радар
ці сочаць нашы сьляды на сьнезе
даўно нячышчаным шклом біноклі
ад сьцюжы горбіцца лёд у пяску
пра што ўсю ноч высалапіўшы языкі
дыхаюць непатрэбныя ўжо аўчаркі
абвяргаючы закон захаваньня матэрыі
мы суграваем адно аднаго аддаем цеплыню
цьвёрды прамень б'ецца ў сьнежную шкарлупіну
мы не пасьпеем на той паром
што зноў нас пагрузіць на мацярык
чаму ў цябе такія сінія вочы
што ў іх схавана агонь якое хваробы
мы ўначы не пагасім сьвятла ў пакоі
калі прачнуся ўбачу твае вочы
заплюшчаныя ўсьмешку тваіх веек
няма куды сьпяшацца няма куды бяжаць
мы застанемся ў памежнай зоне
і не палохае нэрвовы цік гадзіньніка
бо мы застылі ў бурштыне часу
...
Read full text

ANTANAS A. JONYNAS
COMMENTS
Close
Error Success