Ведаю мама навошта прыходзіш
для гэтага й дзьверы
напагатове ўсю ноч
і не пагасьне сьвятло, што прасуне
шурпатую пысу
бліжэй
Для гэтага і дарога
па якой толькі ты
па якой толькі б крочыць і крочыць
нават на золку, калі
шэрань хапае за
ногі
Ведаю твой гэта боль
твой выкшталцоны найміт
што засьцеліць пальцамі ложак
зашпіліць кашулю
а потым ужо
пагрукае ў падваконьне
Я гэтаксама чакаю
Возьмем і словам
угноім спакой
- Навошта, сыночак, навошта?
Што табе стрэльнула ў галаву?
- Я сам, мама.
...
Read full text