Нямецкае порна Poem by SIARHIEJ PRYLUCKI

Нямецкае порна

У кадры фройляйн Марлен без убору
ляжыць у скураным купэ; чацьвёра
гераў (гэтаксама без убораў) без разбору -
хто як - бяруцца за Марлен. З Гаморы

ў Садом баварскі электрычка ймчыць.
За звон манэт і шоргат эўра
чаму заўгодна могуць навучыць
апалягеты юру. Паасобку й хеўрай,

з прыладамі і без, нібыта акрабаты, -
Марлен, Вольф, Томас, Гюнтэр, Ганс.
Гучаць з экрану стогны, маты;

рытмічны сэкс уводзіць іх у транс…
О, малады глядач, хаду рукі ўдвая
паскор і ў курчы выкрыкні: "Ja…ja!!!"

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success