Tabula rasa - III. першае каханьне апошняя чвэрць Poem by SIARHIEJ PRYLUCKI

Tabula rasa - III. першае каханьне апошняя чвэрць

пачыналася школа лінейкай і зьменным абуткам
прапускаючы ўсіх праз плавільны тыгель сталоўкі
дзе сьціраліся межы між смачным здаровым і гідкім
і ўсе нашыя веды былі бясплатнаю мышалоўкай

мы ўпарта зубрылі што гансы далёка не андэрсэны
але на кантрольнай завальваўся кожны чацьверты
усе тыя міклухі маклаі мазаі ды амундсэны
вечна дзесьці кудысьці плылі і блыталі карты

і нашто нам былі інтэгралы купалы ды ігрыкі
для бацькоў? атэстату? прэстыжу? мітычнае будучыні?
выдумлялі дарослыя новыя подлыя хітрыкі
толькі хатні параграф на злосьць заставаўся нявывучаным

ды які ўжо там нафіг on duty today якія граматыкі
калі ў думках адно баскэтбол і красуня-дзяўчына
у якое ўжо ўгледзеў ня толькі бюсьцік ды майткі
і якую кахаеш даўно зь невядомай прычыны

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success