Студня Poem by ULADZIMIR ARLOU

Студня

Нахілюся над студняй,
каб убачыць самога сябе.

Глядзяць на мяне
з глыбіні
то сьветлагаловы хлапчук,
то сівабароды стары,
а часам
няма адлюстраваньня,
быццам не нахіліўся ніхто
над студняй.

Няўжо гэта я — хлапчук?
Няўжо гэта я — стары?
Няўжо гэта я —
адсутнасьць адлюстраваньня?

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success