Monday, August 5, 2019

АЗЁРНЫХ КАЧАК ЧАРАДА.. Comments

Rating: 0.0

Азёрных качак чарада.
Зялёная, як чары, ціна.
Спакойна дыхае вада,
Аб кладку трэцца чараціна.

Саспелі рана гарбузы,
І семкі шчоўкае дзяўчынка.
Рыбак цікуе скрозь хмызы...
Апошні тыдзень адпачынку.

Лісток зацягвае слімак
У востры дом свой адмысловы...
Імкне Паэзія дарма
Прыроду выказаць праз Слова
...
Read full text

VOLHA IPATAVA
COMMENTS
Close
Error Success