[Снег упаў на голле залатое.] Poem by NINA MAZJASCH

[Снег упаў на голле залатое.]

Снег упаў на голле залатое.
Толькі ўчора сонцам ліўся ліст -
а сягоння пад завейны свіст
снег упаў на голле залатое.


І шчыміць разгублена душа,
нібы не бярозка, а сама я
так безабаронна адгараю, -
і разгублена шчыміць душа...

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success