ты вернешся за мной, ды я ў жалобе
пішу верлібры разам з лістападам
ён, як і я, ад жалю захварэлы
ты вернешся - адно не дачакацца
запозненай пяшчоты палахлівай
залечанай ласкавым "супакойся"
ёсць боязь назаўсёды стаць шчаслівым
я - дзіўны боль
той боль пад першым снегам
мая душа з тваёй не мае выйсця
This poem has not been translated into any other language yet.
I would like to translate this poem