гаркавы пах вясны - прадвесце адзіноты
плюс тонкі саладжавы пах парфумы
я адчуваю і душой, і скурай
я адчуваю крохка і празрыста
ёсць час адчуць чужыя боль і страх
ледзь бачны рух пачуцця ў гэтых зрэнках
пачнецца перакульванне сусвету
пачнецца перагортванне старонак
агромністай, усім вядомай кнігі
ты - люстра, тут адбітыя фігуркі,
машынкі, дрэўцы, вулкі, хаткі, крамкі
ты - рэха ўсім вядомага хаосу
твой лёс абліты цёплым смачным ветрам
This poem has not been translated into any other language yet.
I would like to translate this poem