Шчымлівы лістапад Poem by VIKA TRENAS

Шчымлівы лістапад

вясёлая восень, за кожным вуглом - па забойцы
і памяць пра лета ад шчасця ўтапілася ў Леце
яны бавяць час у баях між сабой, ці
мае залаценькія вершы зграбаюць у смецце
спаліць бы душу, цёплы попел развеяць па ветры
быць лёгкім дыханнем у родным азяблым целе
тваім. Мой горад - адзіны, каму я веру
так прагне, так прагне Амур у цябе пацэліць

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success