[плуг мой застраг] Poem by VOLHA HAPEYEVA

[плуг мой застраг]

плуг мой застраг
зь месца яго ня зрушыць
пачну ўпрошваць
варажыць злавацца крыўдзіцца
і прасіць прабачэньня
але куды мне да цьвёрдасьці плуга
пагляджу на суседнія гоні
жыта з валошкамі ці лён у рамонках
і толькі маё неўзаранае поле ня хоча нікога прымаць
і толькі маё неўзаранае поле - асфальт
ад якога адсоквае насеньне
нясецца прэч ветрам і забывае дарогу сюды
а я стаю і чакаю што вырасьце нешта
нешта з нічога
вакол ужо пожні
і пожняй мне не прайсьціся ўвосень

кепскі аратай
кепскае поле
і плуг кепскі
зь мяне

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success