[дарогаю быць цяжка] Poem by VOLHA HAPEYEVA

[дарогаю быць цяжка]

дарогаю быць цяжка
асабліва ў тым месцы
дзе намаляваная зебра
там
гАрызанТАль
і

ВЭртыкаль

зводзяць людзей і машыны
часам жывёл
сабакаў і галубоў
і ровары - новыя за некалькі сотняў баксаў
і тыя што засталіся ў спадчыну ад кагосьці з 1930-х гадоў нараджэньня

як малая была
часта блытала гарызанталь і вэртыкаль
і кожны раз прамаўляючы словы гэтыя
ўяўляла сабе гарызонт

гарызонт гэта такая рыса на даляглядзе
за якой вось-вось мусіць узьнікнуць мора
і зьнікнуць я
дарога

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success