Падарунак хроснай маці Poem by ALES RASANAU

Падарунак хроснай маці

Хросная маці аддае мне свой пада-
рунак. Гэта люстэрка. Я спрабую ўгле-
дзець у ім сябе, але дарэмна. Яго па-
верхня зморшчаная і цьмяная, быццам
чыясьці далонь.

- У ім жыве Бог,— кажа хросная мa-
цi,— і некалі ты яго ўбачыш...

Здараецца, люстэрка яснее, змор-
шчыны разгладжваюцца — і тады мне
відаць то птушка, якая ляціць, то паста-
вы людзей, то абрысы незразумелых
рэчаў...

Я губляюся ў меркаваннях: магчыма,
я ўжо бачу Бога, ды толькі не ведаю,
што гэта ён.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success