Пярэчанне Poem by ALES RASANAU

Пярэчанне

Яшчэ здольны балець,
яшчэ здольны пакутаваць,
яшчэ здольны памерці,
я разбіваю душу і рукі аб камяні і сцены,
якія мяне абступаюць.

Я парываюся з мінулага ў сёння, з бяспекі
ў свабоду.

Але мы твая абарона, - пярэчаць мне
камяні і сцены, - мы тваё вонкавае цела,
мы ратуем цябе ад спёкі і сцюжы, ад
агню і вады, ад кулі і шаблі,

бо ты яшчэ не здольны не балець,
бо ты яшчэ не здольны не пакутаваць,
бо ты яшчэ не здольны не памерці.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success