Палёт Poem by ALES RASANAU

Палёт

Лакуль мне яшчэ трываць?

Птах, з якім я лячу праз імглістую бездань
часу, з няволі - у вызваленне, са скрухі - у ра-
дасць, з цемры - у светлыню, паварочвае да
мяне галаву і кажа:

датуль, пакуль хопіць часу,
датуль, пакуль хопіць цябе самога,
датуль, пакуль хопіць нас ...

Я кармлю птаха сваім целам,
паю сваёю крывёю
і перастаю ўжо адрозніваць, дзе ён, а дзе я,
а дзе час ...

Усё загойваецца на мне маё цела,
усё аджывае ўва мне мая кроў,
усё патрабуе птах сабе новай ежы,

і ўсё доўжыцца праз стагоддзі наш
нерухомы палёт.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success