Змаганне захоплівае мяне: яно разня-
вольвае ўсе мае злольнасці, яно абуджае
ўсе мае сілы, яно становіцца танцам, яно ста-
новіцца святкаваннем, яно тчэ з маіх рухаў
свой непаўторны ўзор.
Я ашчаджаюся ал яго. I чакаю яго.
А з мора ўжо вынырнулі дзве вужакі - дзве
неспатольныя помсты.
Яны апантана накідваюцца на мяне,
абкручваюць слізкімі шчыльнымі звівамі,
пстрыкаюць джаламі ў самы твар ...
Я аддзіраю іх ад сябе, я душу іх рукамі,
тапчу нагамі, кручуся, уюся, крычу ...
Навокал, з усіх бакоў, збіраюцца га-
раджане.
Нібыта прыцягнутыя магнітам, яны глядзяць
на мой адчайны міжбой, на мае пагібель-
ныя вымогі...
- Якое відовішча!.. - у захапленні, я чую,
гамоняць яны. -
Мы першы раз назіраем такі напружаны
рытм,
мы першы раз бачым такі выкшталцоны
танец.
This poem has not been translated into any other language yet.
I would like to translate this poem