Сербская вёска Poem by ALES RASANAU

Сербская вёска

Некуды падаў, траціў прытомнасць, поўз,
а развіднела - паўсталі з імглы будынкі і выйшлі
людзі...

- Што гэта за мясціна? - спытаўся я ў
першай, у чорнай хустцы, старой жанчыны,
з якою сустрэўся на вуліцы ...

- Козіцы, сербская веска, - сказала яна і
ўступіла ў дзверы адчыненай крайняй хаты,
а я гэтаксама за ёю, спрабуючы высветліць,
ці далёка ад Козіцаў да сталіцы ...

Учора было ў гэтай хаце вяселле, а зараз -
рэзрух.
Смуткуючы, маладая сядзіць ля акна, і
востраць мужчыны нажы на ганку.

- Дваццаць чатыры д'яблы, - сказала,
адказваючы, старая, і мне было дзіўна чуць
аб гэтакай меры шляху,
і цяжка было мне даўмецца, ці месцяц-
ца ў д'ябле вёрсты, ці, можа, д'яблы ў вярсце.

Кожны з прысутных мне нешта хацеў
растлумачыць, і спараджала ўсякае слова
мноства наступных слоў, а кожная лічба
мноства далейшых удакладненняў.

Адно маладая сядзела, як і раней, ля акна
і моўчкі глядзела некуды ўдалеч.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success