Лісты з-пад коўдры Poem by ANDREJ KHADANOVICH

Лісты з-пад коўдры

праз акно месяцовы поўраз
апускаецца па крывой
я ня бачу
залез пад коўдру з
галавой

навісаюць словы хадульна
расстаўляюць пасткі пасты
а пад коўдрай цёпла і ўтульна
і ня страшна пісаць лісты

будзе рады палкоўнік маркес
і астатнія пацаны
асьцярожна ступае накрэс
клышаногі й трохі п'яны

не кампутарныя крамзолі
а жывое рукі сьляды
хай баляць на пальцах мазолі
не бяды

бо нашто электроная пошта
калі проста так не ў пару
немавед пра што і навошта
немавед каму гавару

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success