Маленькі жабрак Poem by ANDREJ KHADANOVICH

Маленькі жабрак

Я ведаю, няма тваёй віны
ў тым, што кагось прыручыш алькаголем.
Учора ўночы мне прысьніўся Голэм,
пітушчы прывід праскае вясны.

Кітайскім матылям тлумачым сны,
а раз на месяц роспачна скуголім
на месяц - голым каралём дэ Голем
з кінематаграфічнай прасьціны.

Раскоша чалавечага сумоўя,
цяпельца выпадковага зімоўя…
Тапелец, што прачнуўся ў немавед

якім паветры без вады і сябры,
спрабуе надзімаць пялёсткі-жабры,
самотнай ружай кінуты ў сусьвет.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success