Ноч у мытні пры старым замку Poem by ANDREJ KHADANOVICH

Ноч у мытні пры старым замку

Сам насам із швэдрам, што кінуты ў кут,
сам насам із страчаным часам,
сам насам з уласнай прысутнасьцю тут -
із столькім, што ўжо не сам насам, -

знадворку, бо замак замкнуты стары,
на пекную гледзячы зорку
(знадворку дачынна ўсяго, што ўнутры, -
так блізка, што ўжо не знадворку),

нарэшце стамлюся ад словаў, чужы
у некалі скончанай спрэчцы,
нарэшце спынюся на самай мяжы -
так позна, што ўжо не нарэшце.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success