[Заходзіш. Гамоніш.] Poem by NINA MAZJASCH

[Заходзіш. Гамоніш.]

Заходзіш. Гамоніш. Прыгортваешся ўсхвалявана.
Дапытваешся, ці жаданы -
такі нечаканы?

А вочы іскрацца. А вусны смяюцца. А словы
абвейваюць сэрца бялюсенькім цветам вішнёвым.

Мы ёсць - і няма нас. Нібы два пялёстачкі, тонем
у галавакружна расчыненых сонечных тонях.

І пьём - не нап"ёмся з той плыні крыштальнай,
вянчальнай,
І гэтая смага -
адзінае, што найрэальна...
.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success