Ведаем, жывём занадта мала,] Poem by NINA MAZJASCH

Ведаем, жывём занадта мала,]

Ведаем, жывём занадта мала,
каб напрыканцы не шкадаваць,
што не ўсё, чым доля нас вітала,
з годнасцю мы ўмелі адвітаць.

Ды ў часы расцугленых нейтронаў,
прамянёвай хуткасці часы
так жывём, нібы ўжо забаронна
промень наш выпадку пагасіць.

Быццам не паўвеку нейкіх толькі -
дадзена паўвечнасці ў запас,
і падбаць яшчэ паспееш з толкам,
будзе дастаткова сілы ў нас,

каб вярнуць запушчанаму саду
плён надзеі і харашыню,
каб, шануючы душы радню,
у сабе знайсці апору й раду...

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success