[сталасць не ёсць мудрасцю...] Poem by VIKA TRENAS

[сталасць не ёсць мудрасцю...]

сталасць не ёсць мудрасцю
схілі свой пасівелы голаў
перад мужнасцю маленькай дзяўчынкі
якую носіць на руках ранішні вецер
якую лашчыць абрыкосавае сонца
і ў душы якой - бурлівасць горнага вадаспаду
усе мы выпалі з калыскі часу
усе мы хочам пакаштаваць бяссмерця
усе мы цягнем рукі да любові
і атрымліваем аплявухі
яна танчыць у цэнтры
замкнёнага кола
застаецца адно
схіліць перад ёю голаў

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success