ВІНДСЕРФІНГ Poem by VOLHA IPATAVA

ВІНДСЕРФІНГ

Мне не ўтрымацца на дошчачцы кволай.
Лепш падымуся на ўзгорак - здаля
Буду глядзець, як, вандроўнік вясёлы,
Лёгка ляціш па планеце Зямля.

Як парушынка ў возера воку
Парус твой белы - цень аж на дне.
Вецер нясе твой віндсерфінг далёка,
Быццам забраць цябе хоча ў мяне.

О, не знікай, сінявокі Ягорыч!
Лёсу раптоўны і радасны дар.
З вуснаў сціраеш жіццёву горэч.
Фізік і лірік, мудрэц і гусар.

О, не знікай ! Закруціся ў сувоі
Часу - і ў гэтай хвіліне жыві!
Мы растварыліся ў леце абое
Бегам гарачай, шалёнай крыві!

Ў лёгкасці боскай нам не ўтрымацца.
'Я навучу!' - ты гаворыш.
'Пасля!'
Далеч. Спякота. Конікаў брацтва.
І прыцяжэння не мае Зямля..

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success