ВЯРТАННЕ Poem by VOLHA IPATAVA

ВЯРТАННЕ

'Паклон Радзіме- і ўзляцелі птахі,
Нібы журбою неба аплялі.
Як вартаўнік, на гэтай Гауптвахэ
Вы засталіся...Воблакі плылі...
Гудзеў арган. Блішчэў жывот анёла,
Што граў на парцалянавай трубе,
Кірмаш калядны еў і піў наўкола...
Я ж несла нешта светлае ў сабе.
Што не раскласці сэрцу на адценні...
Душа з душой, свабодна гавары!
Хай вечаровыя кладуцца цені -
Жыццё ідзе, нясе свае дары.
Выгнаннікі вяртаюцца акрасай
Суровай і няласкавай зямлі.
...А банкаў гмахі, быццам стрэлкі Часу,
Цягнуліся ўвысь, нібы гулі...

Франкфурт-на-Майне, снежань 1993 г.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success