КАЛОДЗЕЖ Poem by VOLHA IPATAVA

КАЛОДЗЕЖ

Праз пясок прасочыцца крыніца,
І калодзеж поўны,
як заўжды.
Любяць тут прахожыя напіцца,
І ў біклагу ўзяць з сабой вады.

Ад вадаправоднага жалеззя
Кажуць,горла наждаком дзярэ...
Я кажу ім: 'Піце, колькі ўлезе.
Ён для ўсіх, калодзеж на двары'.

Ён і ў лютаўскі мароз не стыне,
Колькі б тут завеі не гулі.
Цёмныя і пругкія глыбіні -
Быццам да сярэдзіны Зямлі.

Як над вокам, над вадой схіліся-
Галаву закружыць незнарок.
Ты тут кропля, што ўпадзе калісьці
Ў вечны свой жыцця кругазварот.

Ты - дзіця прасто ры неабдымнай,
Што пачатак з Космасу бярэ...
'Гаспадынька...'
Я - не гаспадыня:
Ён для ўсіх, калодзеж на дварэ...

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success