Стаіўся за дрэвам -
і для паловы свету
стаў толькі дрэвам.
•
Уранку я выйшаў з дому
і ўвесь дзень ішоў
у кірунку да сонца.
Якім супярэчлівым аказаўся
мой шлях!..
•
Зімовае сонца.
Імкнуцца ўстаць
са снежнай пасцелі
цені.
•
Мокне на беразе возера
з вудай рыбак -
злоўлены язь
ловіць ротам дажджынкі.
•
Лужына.
Захапіла
жоўты кляновы ліст
і зашклілася лёдам:
Ейны!..
•
Дождж!.. Дождж!..
I дзе ты быў усё лета?!
-плачуць сады.
•
Такая празрыстая далячынь
відаць
нядаўняе лета.
•
Далёка ісці...
Смакчу
няспелую сліву.
•
Шэпчуцца:
ці застацца
стаяць у вадзе,
ці выйсці
усё ж на сушу ...
Азёрныя чараціны.
This poem has not been translated into any other language yet.
I would like to translate this poem