З НАПЯТАЙ БОСКАЙ ЦЕЦІВЫ... Poem by VOLHA IPATAVA

З НАПЯТАЙ БОСКАЙ ЦЕЦІВЫ...

З напятай боскай цецівы
Злятаеш звонкаю стралою.
І свет як цешыцца табою -
Такі чароўны і жывы.

Цяпер брыдзеш, і грузне крок,
Нібы на бруднай Камароўцы
Зняважылі каўказцы слоўцам
Тыой лёгкаважкі кашалёк.

Ды Коўш Мядзведзіцы ўначы
Пытальнікам на неба ляжа,
І ўласная душа падкажа,
Як светлы промень зберагчы

І зноў пачуеш - крык савы,
Таемны шэпат, плач нядужны,
І звон. І ўзлёт галавакружны
З напятай боскай цецівы.

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success