СЫНУ Poem by VOLHA IPATAVA

СЫНУ

Кожны твой тэлефонны званок
Медыятар па струнах - нервах.
Вібрырую: «Як? Што
У тваёй далёкай краіне?»
Мільёны тон акіянскай вады
І безліч кубаметраў паветра,
Што ляглі між намі на сёння,
Напаўняюць мяне адчаем.
Я-макавінка ў тэрыконах чалавецтва,
Гэты мак штодзённа таўкуць абставіны.
А ён тонамі правальваецца ў нябыт
І выштурхоўваецца ў жыццё іншым -
Маладзейшым на адзін радавод.
І таму я дзіўлюся, як цуду,
Што ў гэтым шалёным свеце
Ты мяне ўсё роўна любіш.
І не хочаш забыцца на тую,
З чыёй юнай плоці ты выйшаў.
Знай - мяне пачынае вецер
Ужо гнаць з людскога іржэўя,
Бо на ім я адпрацавала
Па ўсіх законах Быцця.
І цяпер я пішу ўпотай
На праграмцы «zur Eroffnung der Deutschen Woche"
Гэты ліст да цябе ў першы
Дзень старога Новага году
І шпурну яго ветру як доказ
Што патрэбная йшчэ на Зямлі...

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success