ЧАРНОБЫЛЬ Poem by VOLHA IPATAVA

ЧАРНОБЫЛЬ

Хата. Стогадовы дуб. Крыніца-
І буслы, зляцелыя здаля.
'Чалавек, дазволь нам пасяліцца.
Наймілей нам гэтая зямля.'

Расчынялі дзюбкі бусляняты.
Адпаўзалі гады ў лаўжы,
І кружылі радасна над хатай
Як заслон, два белыя крыжы.

...Моц набрала лета сакаўное,
Сонца, як расплаўленая ртуць.
Толькі дзеці хворыя абое,
Ад гнязда ніяк не адлятуць.

'Я знарок вам не сказаў пра пашу,
Дзе атручанае ўсё навек.
Хай, як я, загінуць дзеці вашы.'
І смяецца злосна Чалавек.

І буслісе пасівелай сніцца
Вешчы сон - ахоўні позні знак:
Мёртваю вадой бруіць крыніца,
І смяецца злосна Ваўкалак...

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success