[Прыязджаў - па даўнія дзянёчкі.] Poem by VOLHA IPATAVA

[Прыязджаў - па даўнія дзянёчкі.]

Прыязджаў - па даўнія дзянёчкі.
Абдымаў калені у тузе.
Я адказвала, што вугалёчкі
Перапалены.
Даўно.
Усе.

Не давалася размове шчырай,
Пасміхалася з яго бяды.
Так, няма больш жорсткай, чым жанчына,
Тая, што разлюбіць назаўжды.

У якой штодзень халодны золак,
А ўначы на грудзі ляжа столь...
У якой пад сэрцам, як асколак,
Даўняй здрады, даўняй страты боль..

COMMENTS OF THE POEM
READ THIS POEM IN OTHER LANGUAGES
Close
Error Success